Кардынал Майснер: Брацтва св. Пія Х павінна поўнасцю прызнаць Другі Ватыканскі Сабор |
28.08.2012 13:28 |
«Галоўнае заданне Святога Айца — гэта служэнне адзінству, такім чынам таксама і імкненне да таго, каб Брацтва св. Пія Х вярнулася да супольнасці Касцёла», — адзначыў іерарх. Як інфармуе Ватыканскае радыё, кардынал Майснер падкрэсліў, што Пантыфік стаў наступнікам св. Пятра дзеля таго, каб клапаціцца пра адзінства Касцёла і аднаўляць яго там, дзе яно парушана. Арцыбіскуп Кёльнскі адзначыў, што Бэнэдыкт ХVI неаднаразова выказваў павагу да іўдаізму, а таксама часта гаварыў аб важнасці дыялога паміж хрысціянамі і яўрэямі. «Выяўленнем гэтага быў візіт Святога Айца ў сінагогу падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кёльне ў 2005 г., калі Пантыфік нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, што той, хто сустракае Езуса, сустракае іўдаізм», — напісаў на сваім сайце кардынал. |