Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы пракаментаваў заяву прадстаўніка лефеўрыстаў |
Дзяржава Ватыкан |
09.01.2013 10:47 |
«Шмат дзясяткаў гадоў Рымскія Папы і Касцёл вучаць і паказваюць сваім прыкладам, што нельга называць яўрэяў ворагамі Касцёла», — адзначыў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Такім чынам святар пракаментаваў нядаўнюю заяву біскупа Бэрнара Фэлле са Святарскага брацтва Пія Х, калі ў канцы снежня ў Канадзе гэты іерарх назваў яўрэяў ворагамі Касцёла. Ксёндз Ламбардзі падкрэсліў, што пазіцыю Касцёла па гэтым пытанні выражае дэкларацыя Другога Ватыканскага Сабору аб адносінах да нехрысціянскіх рэлігій «Nostra Aetate». Старшыня ватыканскай Прэс-службы дадаў, што Папы неаднаразова словам і справай паказвалі, якое вялікае значэнне Касцёл надае дыялогу з вызнаўцамі юдаізму, і нагадаў пра візіты Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у сінагогі. (AG) |