Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння не бачыць неабходнасці ў правядзенні новага этапу сустрэч з лефеўрыстамі |
Рымская курыя |
08.10.2012 14:19 |
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер не бачыць неабходнасці ў правядзенні новага этапу сустрэч са Святарскім Брацтвам св. Пія Х. Як адзначыў іерарх, лефеўрысты атрымалі дакумент, які павінны прыняць і які быў абнародаваны ў мінулую суботу. Арцыбіскуп Мюлер падкрэсліў, што якіх-небудзь узгадненняў больш не будзе, і дадаў, што Святы Пасад не можа падвяргаць каталіцкую веру абмеркаванню і не пойдзе на кампрамісы. Як паведамляе Katolik.ru, арцыбіскуп патлумачыў, што Кангрэгацыя Веравучэння пры ўзгадненні са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI прыме рашэнне аб наступных кроках па гэтым пытанні. Іерарх дадаў, што Другі Ватыканскі Сабор не супярэчыць ранняй традыцыі, якой прытрымліваюцца лефеўрысты. (AG) |