Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новая кніга Бэнэдыкта XVI з’явіцца ў канцы лістапада |
Святы Айцец |
18.10.2012 17:14 |
![]() Абвешчана, што кніга будзе перакладзена на 20 моваў свету. Правы на пераклад твора кнігарня Ватыкана перадала італьянскаму выдавецтву «Рыдзолі». Адначасова «Рыдзолі» апублікавала першыя вытрымкі нямецкага тэкста з кнігі, напісанай Папам. «Нарэшце я магу перадаць у рукі чытачоў маленькую, даўно абяцаную кнігу пра дзяцінства Езуса», — цытуе прадмову папскай кнігі каталіцкае агенцтва Аўстрыі. — Езус нарадзіўся не ў невядома якім месцы ці рэчаіснасці, а „ў дакладны час і геаграфічна дакладнай рэчаіснасці“. Езус прыйшоў у свет, будучы сэнсам усіх рэчаў. Хрысціянская вера звязана з дадзенай рэальнасцю, бо Езус пераадолеў часавую і геаграфічную прастору», — гаворыцца ў апублікаванай вытрымцы з тэкста. Першая кніга Бэнэдыкта XVI пра Езуса, апублікаваная ў 2007-м годзе, ахоплівае перыяд ад хросту Езуса ў Ярдане да Яго Перамянення. Другая кніга распавядае пра пакуты, укрыжаванне і ўваскрасенне Хрыста. Другая кніга выйшла ў свет у сакавіку 2011 года. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.