Пасланне Папы да Патрыярха Канстанцінопальскага: наш намер рухацца ў кірунку поўнага адзінства нязменны |
Святы Айцец |
30.11.2012 18:34 |
30 лістапада дэлегацыя Ватыкана на чале са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам удзельнічала ў літургіі ў Стамбуле ў свята св. Апостала Андрэя. На заканчэнне набажэнства было агучана пасланне папы Бэнэдыкта XVI да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея. У пасланні Святы Айцец адзначыў, што прабыванне ватыканскай дэлегацыі на гэтым свяце ў Стамбуле і наведванне Рыма прадстаўнікамі Канстанцінопальскага Патрыярхату на ўрачыстасць свв. Пятра і Паўла — «выраз сувязяў братэрства, якія яднаюць Цэрквы». Гэта «еднасць глыбокая і рэальная, хоць і яшчэ недасканалая, якая будуецца не на чалавечых поглядах (…), а на супольнай веры ў Езуса Хрыста». Па словах Пантыфіка, на гэтым фундаменце магчымы «шлях да вяртання поўнага адзінства». «Наш намер рухацца ў гэтым кірунку застаецца нязменным», — дадае Святы Айцец. Поўная еднасць, як падкрэсліваецца ў пасланні, — гэта «дар Бога, які можа ўчыніць невымерна больш за тое, што мы просім або разумеем». (AG) |