Бэнэдыкт XVI памілаваў былога камердынера Папскага дома Паоло Габрыэле |
Святы Айцец |
22.12.2012 16:09 |
Перад гэтым, як інфармуе Ватыканскае радыё, асуджаны напісаў Святому Айцу просьбу аб памілаванні. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы гаворыцца, што Пантыфік учыніў «бацькоўскі жэст у дачыненні да чалавека, з якім яго злучала блізкае сяброўства на працягу доўгіх гадоў». Былы камердынер Папскага дома быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама аплату судовых выдаткаў, будучы прызнаным вінаватым у крадзяжы канфідэнцыйных дакументаў пры абцяжарваючых абставінах. (AG) |