| Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з Генеральным сакратаром кампартыі В’етнама |
| Святы Айцец |
| 22.01.2013 16:44 |
|
В’етнамскі дзеяч сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас размовы абмяркоўваліся тэмы, якія цікавяць абодва бакі. Выражалася надзея, што нявырашаныя да гэтага часу справы знойдуць сваё вырашэнне і будзе магчымым умацаванне існуючага супрацоўніцтва. У пачатку 2013 года ўрад В’етнама зацвердзіў новы закон, які абмяжоўвае свабоду веравызнання. Дэкрэт №92 датычыць асабліва хрысціян і будыстаў і ўтрымлівае шэраг правілаў, якія абмяжоўваюць рэлігійную практыку. (AG) |


22 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара камуністычнай партыі В’етнама Нгуэна Фу Чонга. Гэта быў першы ў гісторыі візіт кіраўніка в’етнамскай камуністычнай партыі ў Апостальскую Сталіцу.
для друку
Ватыканскае радыё