Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ёзаф Ратцынгер. Чаму я стаў католікам
Святы Айцец
28.01.2013 14:08

У 1971 годзе, за 7 гадоў да таго, як Ёзаф Ратцынгер стаў кардыналам, ён напісаў эсэ. У ім будучы Папа распавёў пра тое, чаму ён стаў католікам і чаму прысутны ў Касцёле.

Ёзаф Ратцынгер. Чаму я стаў католікам

Разважаючы пра Каталіцкі Касцёл, мы можам параўнаць яго з Луной, і не толькі на падставе сувязі паміж Луной і жанчынаю (як маці), але і таму, што Луна не мае свайго ўласнага святла. Яна атрымлівае святло ад сонца, без якога запанавала б поўная цемра.

Луна свеціць, але яе святло ёй не належыць. Луна – гэта камяністы пустыр, падобны да пустыні. Лунныя зонды і астранаўты бачылі скалы і пяскі, малюнак, які ўражвае і адрозніваецца ад таго вобразу, які склаўся ў нас здаўна. Луна сама па сабе – гэта толькі скалы і пяскі, але яна адбівае святло.

Хіба гэта не дакладны вобраз Касцёла? Кожны, хто вывучае яго і заглыбляецца ў ім, так жа, як і на Луне, не адкрые нічога, акрамя пустныні, пяскоў і скал – чалавечых слабасцяў, якія нагадваюць пыл, камяні, запусценне. Аднак бясспрэчным застаецца той факт, што яна, з’яўляючыся нічым іншым, як толькі пяскамі і камянямі, з’яўляецца таксама любоўю Пана і Святлом.

Я католік таму, што я веру: зараз, як і ў мінулым, незалежна ад нас, Пан падтрымлівае Касцёл, і мы не можам прабываць пры Ім, не прабываючы ў Яго Касцёле. Я належу да Каталіцкага Касцёла, бо насуперак усяму я веру, што гэта Яго Касцёл, а не “наш”.

Гэта Касцёл, які насуперак усім людскім недасканаласцям, якія ў ім існуюць, прыводзіць нас да Хрыста. Толькі праз Касцёл я магу адшукаць Яго – жывога і магутнага, прысутнага тут і цяпер. Без Касцёла вобраз Хрыста развеяўся б, стаў пылам і знік. І што стала б з чалавецтвам, пазбаўленым Хрыста?

Я прысутнічаю ў Касцёле па тых жа прычынах, па якіх я з’яўляюся хрысціянінам: бо чалавек не можа верыць у ізаляцыі. Вера магчыма ў кантакце з іншымі веруючымі. Па самой сваёй прыродзе вера з’яўляецца моцай, якая яднае. І вера мая павінна быць касцёльнаю, іначай гэта ўвогуле не вера. І падобна як адзін чалавек верыць не ў ізаляцыі, а толькі ў кантакце з іншым, так жа не можа адзін чалавек патлумачыць сабе веру аднымі толькі ўласнымі пачынаннямі або выдумкамі.

Я застаюся ў Касцёле, бо веру, што вера, магчымая толькі ў Касцёле, а не ў супрацьпастаўленні яму, сапраўды неабходна чалавечай істоце і свету.

Я застаюся ў Касцёле, бо толькі вера, якую дае нам Касцёл, здольная збавіць чалавека. Вялікі ідэал нашага пакалення – зносіны, вольныя ад тыраніі, цярпенняў і несправядлівасці. У гэтым свеце цярпенне паходзіць не толькі ад розніцы ў багацці і ўлады. Ёсць тыя, хто хацеў бы прымусіць нас паверыць, што мы можам праяўляць свае чалавечыя якасці без валодання сабою, без цярплівасці да акружэння, не прыкладаючы намаганняў для пераадолення цяжкасцяў. Нас хочуць пераканаць у тым, што неабавязкова чымсьці ахвяраваць, каб зберагчы тую згоду, якую мы дасягаем…

На самой справе чалавек можа збавіцца толькі праз хрост і праз прыняцце сваіх асабістых цярпенняў, таксама як і цярпенняў іншых такіх жа людзей у свеце, якія дасягаюць збаўлення ў Муках Пана. Толькі так чалавек можа стаць свабодным…

Любоў – гэта адзіны шлях, каб змяніць чалавека ў лепшы бок… Гэта значыць палюбіць яго сапраўднай любоўю, пры гэтым пастаянна змяняючы яго з таго, кім ён ёсць, у таго, кім ён можа быць. Менавіта гэта і можа зрабіць Касцёл.

Паводле партала Credo

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.