Папа звярнуўся да дэлегацый з Казахстана, Балгарыі і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных |
Святы Айцец
|
06.02.2013 16:18 |
Падчас агульнай аўдыенцыі 6 лютага Святы Айцец скіраваў словы прывітання да прадстаўнікоў урадавай дэлегацыі з Казахстана, Атлантычнага клуба з Балгарыі, біскупаў, якія ўдзельнічаюць у сімпозіуме, арганізаваным супольнасцю св. Ідзія, і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, 200-ы Генеральны Капітул якога праходзіць у гэтыя дні.
Дэлегацыі з Казахстана, якая прыбыла сёння ў Апостальскую Сталіцу з нагоды 10-годдзя Першага кангрэса па міжрэлігійным дыялогу, Папа пажадаў, каб Бог благаславіў гэтую краіну і намаганні, якія прымаюцца там на карысць міжрэлігійнага дыялога і супольнага дабра.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў Атлантычнага клуба з Балгарыі, Святы Айцец сказаў: «Жадаю, каб наведванне Вечнага горада ўзмацніла ваш давер Богу і каб нябеснае заступніцтва благаслаўленага Яна Паўла ІІ умацоўвала ваша жаданне чыніць дабро».
Удзельнікам сімпозіума, арганізаванага супольнасцю св. Ідзія, Пантыфік пажадаў ажывіць сваю веру і з новым энтузіязмам сведчыць евангельскую міласэрнасць, асабліва да слабых і бедных.
Ордэн Меншых Братоў Канвентуальных Папа заклікаў сведчыць сучаснаму чалавеку аб прыгажосці жыцця Евангеллем у прастаце і братэрскай еднасці. (AG)
|