Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец разважае над магчымасцю ўнясення дапаўненняў у дакумент аб канклавах
Святы Айцец
21.02.2013 13:40

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разважае над тым, каб у бліжэйшыя дні апублікаваць дакумент, які ўнясе дапаўненні ў Апостальскую канстытуцыю аб канклавах. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 20 лютага.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, святар адзначыў, што, магчыма, такі дакумент з’явіцца ў форме «Motu proprio». Яшчэ невядома, ці палічыць Папа неабходным закрануць пытанні, якія датычаць тэрмінаў пачатку канклаву. Па словах кс. Ламбардзі, гаворка можа ісці пра ўдакладненні, якія будуць унесены з мэтай стварэння поўнай адпаведнасці паміж Апостальскай канстытуцыяй «Universi Dominici gregis» і іншым дакументам аб канклавах пад назвай «Ordo Rituum Conclavis».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.