Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Камісіі па расследванні ўцечкі дакументаў Ватыкана |
Святы Айцец |
25.02.2013 16:23 |
Як інфармуе Ватыканскае радыё, на заканчэнне свайго Пантыфікату Святы Айцец падзякаваў іерархам за выкананую працу і выразіў сваё задавальненне вынікамі расследвання, якія дазволілі выявіць «акрамя чалавечых абмежаванняў і недасканаласцяў таксама шчырасць, сумленнасць і самаадданасць тых, хто працуе ў Апостальскай Сталіцы і служыць місіі, даверанай Хрыстом Рымскаму Пантыфіку». Паводле рашэння Бэнэдыкта XVI, матэрыялы расследвання, аб якіх вядома толькі яму, застануцца ў распараджэнні выключна новага Пантыфіка. (SZh) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.