Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец даў некаторыя парады ўдзельнікам Сіноду Біскупаў
Святы Айцец
06.10.2014 11:53

Папа Францішак жадае, каб удзельнікі Сіноду Біскупаў выказваліся ў поўнай свабодзе і не баючыся таго, што Пантыфік можа мець іншы пункт гледжання. Менавіта ў гэтым, па словах Святога Айца, праяўляецца сінадальнасць. 6 кастрычніка падчас адкрыцця працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства Святы Айцец даў яго ўдзельнікам некаторыя парады.

Папа нагадаў, што прысутныя на Сінодзе прадстаўнікі епіскапатаў маюць вялікую адказнасць — «данесці рэчаіснасці і праблематыкі Касцёлаў, каб дапамагчы ім крочыць шляхам Евангелля сям’і». «Адна з базавых умоваў гэтага — выказвацца ясна. Няхай ніхто не кажа: “Гэтага нельга казаць; пра мяне падумаюць тое ці іншае”. Неабходна казаць усё, што адчуваеце, у поўнай свабодзе», — сказаў Пантыфік.

«Пасля апошняга кансісторыя – у лютым 2014 г., – падчас якога гаворка ішла пра сям’ю, адзін кардынал напісаў мне: шкада, што некаторыя кардыналы не мелі адвагі казаць пра пэўныя рэчы з павагі да Папы; мяркуючы, што, магчыма, Папа думае інакш. Гэта не добра, гэта не сінадальнасць, таму што неабходна казаць усё, што адчуваеце ў Пану, павінны сказаць: без чалавечага шанавання, без баязлівасці. А ў той жа час неабходна слухаць з пакорай і прымаць з адкрытым сэрцам тое, што кажуць браты. Таму прашу вас, калі ласка, аб гэтай пастанове братоў у Пану: выказвайцеся ў поўнай свабодзе і слухайце з пакорай. Чыніце гэта з вялікім спакоем і мірам, таму што Сінод адбываецца “cum Petro e sub Petro”, а прысутнасць Папы – гэта гарантыя для ўсіх і абарона веры», — дадаў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў усіх удзельнікаў Сіноду супрацоўнічаць, каб умацоўвалася дынаміка сінадальнасці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.