Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апошні дзень працы Сінода: біскупскае галасаванне і нечаканая навіна з Рыма
Іерархі
18.10.2014 16:43

На 13-й генеральнай кангрэгацыі Сінода яго ўдзельнікам быў прадстаўлены тэкст паслання да сем’яў. Таксама стала вядома, што мэр Рыма прыняў рашэнне аб рэгістрацыі гомасексуальных саюзаў. Пра апошнія падзеі Сінода — у інтэрв'ю Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

— Ваша Эксцэленцыя, 17 кастрычніка ўдзельнікам Сінода быў прадстаўлены тэкст паслання да сем’яў свету. Што ўяўляе сабой гэты дакумент?

— Гэтае пасланне можна назваць адным з галоўных дакументаў Сінода побач з Рэляцыяй Сінода. Пасланне канцэнтруецца вакол дзвюх ідэй. Па-першае, яно паказвае, што Касцёл падзяляе складаныя сітуацыі сучасных сем’яў, а па-другое, адначасова дае надзею.

Гэтая надзея ў даверы Богу, у сведчанні сем’яў, якія з’яўляюцца прыкладам, нягледзячы на цяжкасці, у сакрамэнтальным жыцці, у хрысціянскім выхаванні моладзі, у адпаведнай падрыхтоўцы да шлюбу і інш.

Пасланне падкрэслівае, што маральную цемру сучаснага свету прабівае святло надзеі, бо Хрыстус стаіць у дзвярах сучасных сем’яў і просіць пусціць Яго туды, каб Ён прабываў з імі ў гэты няпросты час.

У цэлым тэкст быў прыняты станоўча, аднак былі таксама сур’ёзныя заўвагі. Агульная колькасць прапаноў была каля 150.



— Ці ўносілі свае прапановы і Вы?


— Так, гэта была мая пятая прамова на Сінодзе, не ўлічваючы выступленняў на круглым стале. Я прапанаваў больш увагі звяртаць на хрысціянскае выхаванне моладзі. Таксама выступіў з прапановай звярнуцца да ўрадаў і грамадстваў у розных краінах свету, каб тыя больш увагі звярталі на праблемы сем’яў і на іх падтрымку канкрэтнымі заканадаўчымі актамі, а таксама практычнай справай.

Пасля ўнясення змяненняў тэкст у абноўленым варыянце быў прадстаўлены на 14-й Генеральнай кангрэгацыі і пастаўлены на галасаванне. Абсалютнай большасцю галасоў дакумент быў прыняты.

 — Якой была рэакцыя Папы?

— Сапраўды, Пантыфік узяў слова пасля гэтага. Афіцыйна Папа Францішак прамаўляў да нас упершыню: за ўсю працу Сінода ён не выказваў сваіх думак, аднак заўсёды з уважлівасцю і моўчкі сачыў за нашай працай.

Папа распавёў аб тым, што мэр Рыма праінфармаваў Святога Айца аб прыняцці рашэння з сённяшняга дня рэгістраваць у сталіцы Італіі гомасексуальныя саюзы.


У голасе Папы прагучала вялікая трывога, і ён з горыччу дадаў, што такое рашэнне мэр Рыма прыняў у апошні дзень працы Сінода.

Сапраўды, гэтае рашэнне не што іншае, як яшчэ адзін выклік Касцёлу і напамін пра тое, што свет усё больш і больш адмаўляецца ад маральных каштоўнасцяў і атакуе сям’ю, як галоўную біялагічную клетку грамадства.

Свет імкнецца навязаць Касцёлу сваю ідэалогію непрыняцця маральных каштоўнасцяў і жыцця антыкаштоўнасцямі. Таму варта няспынна маліцца за сем’і, бо сям’я — лакмусавая паперка маральнасці грамадства.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію