Заява Папы на Сінодзе Біскупаў: Сiнод не намераны змяняць вучэнне Касцёла адносна сям'i |
Святы Айцец
|
06.10.2015 16:02 |
6 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, завяршылiся выступленнi бiскупаў па першай частцы “Instrumentum laboris” аб выклiках, якiя стаяць перад сям'ёй, i пачалiся працы ў лiнгвістычных групах. На пачатку гэтага дня Папа Францiшак зрабiў вельмi важную заяву.
Пантыфік сказаў, што дактрына Каталiцкага Касцёла адносна сям'i не была закранута на пасяджэнні Сiнода ў мінулым годзе, i неабходна працягваць гэтую лiнiю. Гэта азначае, што Сiнод не намераны змяняць вучэнне Касцёла адносна сям'i.
Папа дадаў, што розныя спекуляцыi, якiх вельмi шмат адносна Сiнода i яго праблематыкi, схілiлi яго зрабiць гэтую заяву, каб выключыць разнастайныя і нікому не патрэбныя iнсiнуацыi, якiя iнтэнсіўна распаўсюджваюцца вакол Сiнода. Cінод Біскупаў праходзіць у Ватыкане 4-25 кастрычніка. У ім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
(DN), (AG) Фота Гжэгожа Галонзкі
|