Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сінод скіраваў пасланне аб сем’ях, якія жывуць ва ўмовах канфліктаў
Дзяржава Ватыкан
24.10.2015 17:12

24 кастрычніка Cінод Біскупаў, пасяджэнне якога праходзіць у Ватыкане, скіраваў пасланне аб сітуацыі сем’яў, якія жывуць ва ўмовах канфліктаў на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ва Украіне.

У дакуменце рашуча асуджаецца насілле, тэрарызм, разбурэнні і пераслед, а таксама гучыць заклік аб неабходнасці неадкладнага спынення варожасці і гандлю зброяй.

Удзельнікі сінанальнай асамблеі выказалі ўдзячнасць краінам, якія прымаюць бежанцаў з Блізкага Усходу, і запэўнілі ў сваёй малітве ўсіх жыхароў гэтага рэгіёну. Яны нагадалі, што міру трэба шукаць праз палітычныя рашэнні з павагай да культурных і рэлігійных асаблівасцяў народаў. У дэкларацыі асуджаецца выкарыстанне імя Бога для апраўднання насілля.

Аналагічныя словы заклапочанасці, спачування і любові былі выказаны ў адрас сем’яў, якія знаходзяцца ў падобных сітуацыях у розных частках свету, асабліва ў Афрыцы і ва Украіне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.