Папа заклікаў удзельнікаў Сінода маліцца аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы |
Святы Айцец |
09.10.2015 15:46 |
Падчас адкрыцця чацвёртай агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў 9 кастрычніка Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў салідарнасць з народамі краін, ахопленых канфліктамі, і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для іх спынення. «Мы балюча ўражаны і з вялікім хваляваннем сочым за тым, што адбываецца ў Сірыі, Іраку, Ерузалеме і на Заходнім беразе ракі Ярдан, дзе бачым эскалацыю насілля, якое ахоплівае грамадзянскае насельніцтва, нявінных і ў велізарных прапорцыях працягвае паглыбляць гуманітарны крызіс. Вайна нясе разбурэнні і памнажае пакуты народаў. Надзея і прагрэс прыходзяць толькі калі выбіраецца мір», — сказаў Папа. (AG) |