Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік на сустрэчы з айцамі аблатамі: «Імя місіянераў Марыі — гэта ваш пашпарт у неба»
Слова Папы
07.10.2016 15:29

7 кастрычніка Папа Рымскі сустрэўся з удзельнікамі Генеральнага капітула Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай, які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і на якім праходзілі выбары Генеральнага настаяцеля супольнасці.

Пантыфік спаслаўся на заснавальніка гэтай манаскай кангрэгацыі св. Яўгена дэ Мазэно, які, кіруючыся досведам міласэрнасці, імкнуўся адрадзіць веру пасля спусташэння, якое прынесла Французская рэвалюцыя.

Чытайце таксама:

Папа Францішак заклікаў манахаў не забывацца, што менавіта міласэрнасць заўсёды была ў сэрцы місіі аблатаў. Як адзначыў Святы Айцец, сёння кожная частка зямлі — гэта «місійная тэрыторыя», як і кожнае чалавечае вымярэнне з’яўляецца тэрыторыяй місіі.

Прыгадваючы прыклад заснавальніка супольнасці аблатаў, Пантыфік падкрэсліў, што менавіта міласэрная любоў павінна быць «першым правілам жыцця» аблатаў і перадумовай усіх іх дзеянняў.
Віншуючы айцоў аблатаў з 200-годдзем заснавання кангрэгацыі, Папа заклікаў іх «глядзець на мінулае з удзячнасцю, жыць сучаснасцю з энтузіязмам і прымаць будучыню з надзеяй» і пажадаў моцнай вернасці свайму манаскаму пакліканню.

«Вы Аблаты Марыі Беззаганнай. Гэта імя, якое святы Яўген называў “пашпартам у неба”, няхай для вас будзе пастаянным заахвочваннем да місіі. Няхай Маці Божая падтрымлівае вас, асабліва ў моманты выпрабаванняў. Я прашу вас таксама аб малітве за мяне!» — сказаў Святы Айцец на заканчэнне сустрэчы з прадстаўнікамі манаскай кангрэгацыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.