Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Каспер пра плады экуменізму на Захадзе
Рымская курыя
16.10.2009 14:11
Каталіцка-пратэстанцкія адносіны ахарактарызаваў як аптымістычныя кардынал Вальтэр Каспер, падчас прэзентацыі у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы кнігі пад назвай «Збіранне пладоў. Асноўныя аспекты хрысціянскай веры ў экуменічным дыялогу. Экуменічны кансэнсус, падабенствы і адрозненні» (Harvesting the Fruits. Basic Aspects of Christian Faith in Ecumenical Dialogue. Ecumenical Consensus, Convergences and Differences») аб гэтым паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ).

Кніга была выдадзена на англійскай мове ў выдавецтве «Continuum» (Лондан). У хуткім часе плануецца здзейсніць пераклад выдання на іншыя мовы свету. Як адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кніга з’яўляецца плёнам яго двухгадовай працы, а таксама іншых членаў рады пры дапамозе прадстаўнікоў іншых веравызнанняў. Падчас апошняга пленарнага пасяджэнне ватыканскага ведамства ў снежні 2008 г. (на якім кніга стала прадметам дыскусіі) у яе былі ўнесены некаторыя змены і дапаўненні.

Ватыканскі іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл на сённяшні момант вядзе 16 двухбаковых дыялогаў з Праваслаўнымі Цэрквамі, пратэстанцкімі супольнасцямі і так званымі «свабоднымі Цэрквамі». Дыялог з пратэстантамі распачаўся 40 гадоў таму, адразу пасля ІІ Ватыканскага Сабору. Менавіта гэтай тэме і прысвечана кніга «Збіранне пладоў». «Збіраючы плады, мы самі былі прыемна здзіўлены тым, як шмат нам удалося дасягнуць», — адзначыў кардынал Каспер.

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству падкрэсліў, што міжрэлігійны дыялог рухаецца наперад. «Няма ўжо лёгкага інтузіязму, які панаваў адразу пасля Сабору, але мы пасталелі і сталі больш рэалістычнымі. <...> Кніга „Збіранне пладоў“ павінна надаць новы размах дыялогу з пратэстантамі», — адзначыў іерарх.

Кардынал Каспер паінфармаваў, што ў лютым 2010 г. на аснове дадзенай публікацыі ведамства плануе арганізаваць сімпозіум, прысвечаны тэме будучыні экуменізму на Захадзе.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.