Юбілейны адпуст у Год св. Клары |
Рымская курыя |
28.04.2011 11:27 |
Апостальская Сталіцы выдала спецыяльны дэкрэт пра поўны адпуст у сувязі з юбілейным Годам св. Клары, які распачаўся ў Пальмовую нядзелю. Святкаванне звязана з 800-годдзем заснавання Ордэна Убогіх Сясцёр св. Клары. У дэкрэце паведамляецца, што поўны адпуст можна атрымаць, прыняўшы святую Камунію і памаліўшыся ў інтэнцыях Святога Айца пры ўдзеле ў юбілейных цэлебрацыях і набажэнствах. Адпуст можна таксама атымаць, прысвячаючы пэўны час разважанням і малітве, якая будзе ўключаць «Ойча наш...», «Вітай, Марыя...» і «Веру ў Бога...», літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, св. Францішка і св. Клары з Асізі. Поўны адпуст можна таксама ахвяраваць за душы, якія церпяць у чыстцы. |