Эўхарыстычны кангрэс у Дубліне збярэ прадстаўнікоў 95 краінаў |
13.03.2012 12:59 |
Кангрэс пройдзе на тэму «Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і з нашым бліжнім». Вядома, што ў межах кангрэса пройдзе тэалагічны сімпозіум, прысвечаны 50-й гадавіне распачацця Другога Ватыканскага Сабору. На ім удзельнікі будуць разважаць над эвалюцыяй такіх навуковых дысцыплін, як сістэматычная, маральная, біблійная тэалогія, літургіка, місіялогія. Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Папярэдні з’езд адбываўся ў канадскім Квебеку ў 2008 г. У Ірландыі эўхарыстычны кангрэс адбудзецца не ўпершыню: у гэтай краіне праходзіў ён і ў 1932 г. |