Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў сталіцы Чэхіі |
31.12.2013 20:26 |
“Мы сустрэнемся ў горадзе, які знаходзіцца дакладна ў цэнтры Еўропы. Ім будзе горад Прага”, - сказаў законнік. У сваю чаргу арцыбіскуп Пражскі кардынал Дамінік Дука з радасцю запрасіў моладзь прыняць удзел у сустрэчы ў горадзе, які ад самага пачатку сваёй гісторыі быў духоўным і культурным цэнтрам не толькі Чэхіі, але і ўсёй Цэнтральнай Еўропы. “Вы будзеце сустрэты манументальным Пражскім замкам, з катэдральным касцёлам св. Віта, а таксама іншымі хрысціянскімі храмамі, якія сваім існаваннем абвяшчаюць Евангелле”, - заахвоціў моладзь іерарх. |