Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Епіскапат ЗША склаў партрэт тыповай манаскай асобы ў 2013 годзе |
29.01.2014 16:38 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША правяла апытанне на тэму, як выглядае тыповы законнік, які склаў манаскія шлюбы ў 2013 годзе. Як паказала апытанне, гэта 37-гадовы католік, які вызнае веру з дзяцінства, у якога тры ці больш братоў ці сясцёр у сям’і, які рэгулярна маліўся на ружанцы і прымаў удзел у эўхарыстычных адарацыях да ўступлення ў ордэн. 460 (56 %) старшыняў інстытутаў кансэкраванага жыцця ЗША прынялі ўдзел у апытанні, праведзеным Цэнтрам прыкладных даследаванняў Апасталата (CARA). Яны паведамілі, што 107 мужчын і жанчын склалі вечныя шлюбы ў 2013 годзе. З іх 11 законнікаў і 69 законніц паўдзельнічалі ў гэтым апытанні. 87 % інстытутаў паведамілі аб адсутнасці новых членаў, якія склалі б вечныя шлюбы, у той час як 3 % паведамілі пра двух ці больш законнікаў і законніц. 18 % усіх апытаных — гэта тыя, якія не вызнавалі каталіцтва з дзяцінства. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.