Кожны трэці жыхар Зямлі — хрысціянін, ці вернікі ў лічбах |
30.01.2014 17:05 |
Колькасць хрысціянаў расце ў адпаведнасці з павелічэннем насельніцтва свету. Кожны трэці чалавек у свеце з’яўляецца хрысціянінам. Амаль 2, 4 млрд. хрысціянаў складаюць каля 33 % усяго сусветнага насельніцтва — 7,2 млрд. Такія дадзеныя былі апублікаваны на пачатку 2014 года Бостанскім Цэнтрам па даследаваннях cусветнага хрысціянства (Gordon-Conwell-Seminar), што паведамляецца на сайтах idea і kath.net. Kолькасць хрысціянаў у мінулым годзе павялічылася на 200 млн чалавек. Лік вернікаў, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у літургіі, складае прыкладна 310 млн. Каталіцкі Касцёл з больш чым 1, 2 млрд членаў з’яўляецца адной са шматколькасных хрысціянскіх дэнамінацый. Пратэстантаў — 441 млн, праваслаўных — 280 млн, членаў Англіканскай Царквы — 92 млн, астатніх хрысціянаў — 110 млн. Паводле sedmitza.ru, (AYU)
|