Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У іранскай турме хрысціянаў прымушаюць прымаць іслам
31.01.2014 14:35
У Іране пратэстанцкі пастыр, які знаходзіўся ў турме за сваю місіянерскую дзейнасць, паведаміў, што на хрысціянаў у вязніцы аказваецца моцны псіхалагічны ціск з мэтай навярнуць іх у іслам, піша InfoCatolica.
 
Паводле слоў Давуда Аліхані з «Асамблеі Бога», ахоўнікі ў турме Караон рэгулярна, выкарыстоўваючы розныя спосабы уздзеяння, намагаліся прымусіць яго адмовіцца ад хрысціянства. Напрыклад, ахоўнікі маглі не перадаваць яму лекі, якія было неабходна прымаць. Але фізічнага насілля  ў адносінах да пастыра, які знаходзіўся ў вязніцы ад мая мінулага года, яны не прымянялі.

Упершыню Аліхані быў арыштаваны разам з некалькімі хрысціянамі, што святкавалі Божае Нараджэнне ў Ахваз. Большасць з іх на працягу некалькіх гадзінаў вызвалілі, а Аліхані быў пераведзены ў цэнтр зняволення для допытаў разам з пастырам Фархадам Сабакрухам, яго жонкай і адным з актывістаў.

Іх трымалі ў турме да лютага 2012 года, пакуль не вызвалілі часова. У кастрычніку 2012 суд асудзіў Давуда Аліхані на 1 год турэмнага заключэння па абвінавачванні ў навяртанні ў хрысціянства і дзейнасці супраць рэжыму.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.