Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Легіянеры Хрыста: перамагаючы дабром наступствы зла |
07.02.2014 12:15 |
![]() Манаская супольнасць "Легіянеры Хрыста" была заснавана ў Мексіцы ў 1941 годзе айцом Мас'елем. Некалькі год назад былі выяўлены сур'ёзныя амаральныя паводзіны заснавальніка, пасля чаго Папа Бэнэдыкт ХVІ заклікаў да ачышчэння кангрэгацыю і прызначыў у сувязі з гэтым свайго спецыяльнага дэлегата кардынала Веласіо Дэ Паоліса. Удзельнікі капітула рашуча асудзілі ўчынкі заснавальніка супольнасці і выказалі жаданне "выправіць сваю балючую гісторыю, перамагаючы дабром наступствы зла". "Толькі так мы зможам знайсці евангельскі сэнс у тым, што адбылося, і будаваць надалей на магутным фудаменце даверу да Бога, вернасці Касцёлу і праўдзе", - так гаворыцца ў паведамленні. Удзельнікі сустрэчы прыгадалі, што Бэнэдыкт ХVІ назваў супольнасць здаровай, але патрабуючай зменаў. Гэтыя змены, акрамя перагляду харызмату, будуць мець дачыненне да кіравання кангрэгацыі і фармацыі яе членаў. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.