Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачынаецца Усеўкраінская начная малітва за Украіну |
07.02.2014 15:49 |
![]() "7 лютага Цэрквы збяруцца па ўсёй Украіне на начную малітву, каб каяцца і прасіць у Бога аб ласцы для Украіны, вызнаючы свае грахі і грахі ўсяго свету. Запрашаем збірацца ў мясцовых святынях і прасіць Пана аб ласцы для Украіны", - заклікаюць ініцыятары малітвы. "Украіну можа ўратаваць толькі Бог! Толькі змена ўлады не вырашыць асноўнай праблемы народу, бо сапраўдная праблема - гэта грэх, непаслухмянасць Богу. Царква апошнім часам адыходзіла ад Бога, нярэдка змоўчваючы, калі навакол квітнела супрацьзаконне. Але надалей так не можа і не павінна быць!" - кажуць арганізатары малітвы, пералічваючы негатыўныя з'явы, якія ахапілі жыццё ўкраінцаў: злоўжыванні ўладаю, карупцыя, хабарніцтва, подкуп суддзяў, аборты, нянавісць, зайздрасць. Ва ўсіх гэтых грахах, па перакананню ініцыятараў малітвы, патрэбна пакаяцца, каб уратаваць Украіну. Паводле risu.org.ua, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.