У Венесуэле забілі двух салезіянаў |
18.02.2014 12:37 |
6 лютага 2014 г. у венесуэльскім горадзе Валенсія былі забіты два законнікі. Трагедыя здарылася ў салезіянскім калегіуме св. Яна Боско. Ахвярамі злачынцаў сталі 80-гадовы святар айцец Хэсус Плаца і 84-гадовы брат Луіс Санчэс.
Яшчэ адзін законнік, 64-гадовы айцец Давід Марын, атрымаў нажавыя раненні. Злачынцамі аказаліся два юнакі — 13-ці і 15-ці гадоў, якія прабраліся ў будынак калегіума з мэтай рабаўніцтва, але, убачыўшы святароў, вырашылі «не пакідаць сведкаў».
Паўднёвая Амерыка з’яўляецца самым небяспечным у свеце кантынентам для святароў. У 2013 г. тут загінулі 15 душпастыраў: 7 у Калумбіі, 4 у Мексіцы, па аднаму ў Бразіліі, Венесуэле, Панаме і Гаіці.
Венесуэла асабліва ахоплена насіллем на працягу апошніх некалькіх дзён у сувязі з пратэстамі супраць палітыкі Прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Пасля забойства трох пратэстуючых 12 лютага 2014 г. Канферэнцыя Біскупаў Венесуэлы выступіла з заявай, у якой заклікала да міру і дыялогу ў грамадстве.
|