20 лютага ў святынях Украіны пройдуць малітоўныя службы, бо гэты дзень аб'явілі днём трауру ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку масавых беспарадкаў на Майдане ў Кіеве.
У дзень траўру на ўсёй тэрыторыі Украіны павінны быць апушчаны дзяржаўныя сцягі на будынках органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, спартыўныя спаборніцтвы, павінны быць унесены змены ў праграмы тэле- і радыёперадач.
Трэба адзначыць, што духоўныя правадыры Украіны ў чарговы раз звяртаюцца з заклікамі як да ўсяго народа, так і ў прыватнасці да святароў.
Напрыклад, як паведамляе Дэпартамент УГКЦ, Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук нагадаў у закліку да святароў, каб яны памяталі пра свае абавязкі, што «Пакліканне пастыра ва ўсіх злабадзённых абставінах - не пакідаць сваіх вернікаў і быць з імі, бо «Добры Пастыр душу сваю аддасць за сваіх авечак"(Ян, 10.11).
Галоўнае заданне душпастыра, як іерарх падкрэслівае ў сваім распараджэнні,— гэта абвяшчэнне Евангелля, удзяленне святых сакрамантаў, малітва, пост і служэнне тым, хто мае патрэбу.
(AYU)
|