Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Украіна: aрганізавана дапамога пацярпелым у касцёле св. Аляксандра, колькасць загінуўшых расце |
20.02.2014 15:11 |
У Кіеве ў касцёле св. Аляксандра на вул. Касцельнай адчынілі аперацыённую, а ў кансерваторыі пачаў працаваць медпункт для лёгкапараненых.
Пра гэта аб'явілі са сцэны Еўрамайдану, пра што паведаміла Эспрэса TV.
Згодна з апошняй інфармацыяй «5 канала», вядзецца прыцэльны абстрэл актывістаў Еўрамайдану.
На станцыі Арлоўшчына Прыдняпроўская знаходзіцца спеццягнік, які складаецца з 12 вагонаў са спецтэхнікай і 25 асоб з Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Людзі спрабуюць блакаваць рух цягніка, кладучыся на рэйкі.
Напружанне нарастае, а ўкраінцы не спыняюцца маліцца, што можна прасачыць па анлайн-трансляцыях.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.