Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Кіеве забіты выкладчык каталіцкага ўніверсітэта |
20.02.2014 16:58 |
20 лютага трагічна загінуў ад куляў снайпераў на Еўрамайдане выкладчык Украінскага каталіцкага універсітэта — Багдан Сальчанік.
Пра гэта паведамляе дырэктар РІСУ Тарас Анташэўскі.
Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта ўніверсітэта, Багдан Сальчанік працаваў на кафедры новай і найноўшай гісторыі Украіны. У 2013 ён працаваў над дысертацыяй на тэму «Выбіральныя практыкі ў дробным заходнеўкраінскім горадзе 1965-2006 гады».
Багдан Сальчанік быў удзельнікам многіх навуковых канферэнцый, а таксама адным з арганізатараў у 2008-2009 гг. Лаўраўскай летняй школы для студэнтаў Міжінстытуцыйнай індывідуальнай гуманітарнай адукацыі.
(AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.