Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна: агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый катэгарычна асудзіла любыя спробы сепаратызму
24.02.2014 14:06

Агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый (УРЦіРА) катэгарычна асуджае любыя дыскусіі наконт магчымага падзелу Украіны і любыя спробы сепаратызму, якія нясуць пагрозу адзінства і тэрытарыяльнага адзінства Украіны.

Пра гэта паведамляецца ў прынятым  22 лютага, звароце УРЦіРА з подпісам кіруючага справамі Украінскай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Барыспольскага і Броварскага Антонія па даручэнні Старшыні УРЦіРА.

«Тэрытарыяльнае адзінства Украіны, незалежнасць якой дадзена нам Богам, з'яўляецца каштоўнасцю для нашага народа, а таму дазволіць яе падзел мы не маем права, бо гэта грэх перад Богам і будучымі пакаленнямі нашага народа.

У цяперашніх умовах грамадска-палітычнай напружанасці любая дыскусія на гэтую тэму небяспечная, не служыць прымяненню і вядзе да эскалацыі канфлікту, пераносячы яго ў рэгіёны.

Мы таксама асуджаем правакацыі процістаянняў і варожасць паміж жыхарамі розных рэгіёнаў Украіны, прадстаўнікамі розных нацыянальных меншасцяў і веравызнанняў.

Звяртаемся да жыхароў усіх рэгіёнаў Украіны словамі Кабзара: «Абдымемся, браты мае! Малю вас, заклікаю!» — паведамляецца ў Звароце УРЦіРА.

Таксама 22-23 лютага ва Украіне былі арганізаваны малітвы за тых, хто загінуў ад рук спецатрадаў.

Паводле RICY, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.