Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Акадэмікі з Індыі не падзяляюць дзяржаўнай забароны на кнігу пра індуізм
24.02.2014 15:17

Група акадэмікаў з Індыі і іншых краінаў звярнулася да выдавецтва Penguin India з просьбаю перагледзець рашэнне аб канфіскацыі з продажу кніг аб індуізме, напісанай амерыканскім аўтарам.

У 2011 годзе група індыйскіх актывістаў падала у суд супраць выдавецтва, сцвярджаючы, што кніга Вэндзі Доніджэр «Індусы: альтэрнатыўная гісторыя» з'яўляецца абразлівай для тых, хто вызнае індуізм. У лютым выдавецтва прыняло рашэнне выключыць з продажу і знішчыць копіі кнігі, паводле законаў краіны.

Згодна з індыйскім заканадаўствам, абраза рэлігійных пачуццяў у вуснай або пісьмовай форме з'яўляецца крымінальным злачынствам.

У петыцыі, складзенай акадэмікамі, утрымліваецца заклік да перагляду законаў краіны, каб «пазбавіць сур'ёзныя навуковыя і мастацкія творы несправядлівага і неабгрунтаванага пераследу».

 

Паводле sedmitza.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.