Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Егіпце ўпершыню жанчына-хрысціянка ўзначаліла палітычную партыю
25.02.2014 11:00
Упершыню ў гісторыі Егіпта палітычную партыю ўзначаліла жанчына-хрысціянка. Актывістка ліберальнай партыі «Ад-Дустур» Халя Шукр Ала абрана яе старшынёй. Халя Шукр Ала (59 год) змяніла Мухамада аль-Барадэі на пасадзе старшыні Канстытуцыйнай партыі.

Пра гэта паведаміў сам заснавальнік гэтай партыі і экс-кіраўнік МАГАТЭ Мухамед аль-Барадэі . У сваім Facebook ён напісаў, што Халя Шукр Ала — выбітны партыйны дзеяч, і за яе прагаласавала 108 партыйцаў. Рашэннем партыйнага кіраўніцтва былы старшыня партыі «Ад-Дустур» Мухамед аль-Барадэі стаў яе ганаровым старшынёй.

Выданне «Аль – Ахрам» адзначае, што Шукр Ала стала не толькі першай жанчынай на чале партыі, але і першым прадстаўніком копцкай меншасці на падобнай пасадзе. Шукр Ала перамагла на выбарах лідара партыі. Яе кандыдатуру падтрымалі 108 з 189 удзельнікаў з'езда, які быў арганізаваны для выбару старшыні.

Халя Шукр Ала кіруе кансалтынгавай кампаніяй, якая кансультуе арганізацыі ў сферы пабудовы грамадзянскай супольнасці.

Паводле sedmitza.ru, ИТАР- ТАСС, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.