Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пацверджаны цуд праз заступніцтва Папы Паўла VI |
25.02.2014 13:31 |
20 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб «гераічнасці цнотаў» слугі Божага Паўла VI, закрываючы тым самым працэс кананізацыі. Для ўстанаўлення даты беатыфікацыі не хапала толькі прызнання цуду. Цуд аздараўлення адбыўся яшчэ з ненароджаным на той час дзіцём, якое нарадзілася ў 90-я гады XX стагоддзя ў Каліфорніі. У маладой цяжарнай жанчыны ўрачы выявілі сур'ёзныя праблемы ў плодзе. Баючыся наступстваў на мозг, якія маглі быць у такіх выпадках, урачы прапанавалі ёй адзінае выйсце — аборт. Жанчына адмовілася і вырашыла нарадзіць, спадзеючыся, па яе словах, на заступніцтва Паўла VI. Дзіця нарадзілася здаровым і ніякіх наступстваў хваробы да гэтага часу не з’явілася. На працягу мінулага года ішлі ажыўленыя дыскусіі вакол гэтага выпадку, перш за ўсё у медыцынскім асяроддзі, і нядаўняе заключэнне экспертаў закрыла гэтую справу. Гэта дае надзею на хуткую беатыфікацыю Папы Паўла VI .
Паводле каталіцкага інфармацыйнага агенства, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.