Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аджарыі на месцы плануемага затаплення знойдзена старажытнае хрысціянскае пахаванне
28.02.2014 11:44

Раннесярэдневечнае пахаванне знойдзена ў Аджарыі, у даліне ракі Чарохі, на месцы затопленых прац па будаўніцтву новай ГЭС, пра што паведамляе netgazeti.ge.

Гэтыя месцы будуць затопленыя ў бліжэйшы час, і археолагі лічаць за поспех своечасовае выяўленне каштоўнай гістарычнай крыніцы. У пахаваннях знойдзены каменныя ступы, бронзавы званочак, воінскі шчыт.

На думку спецыялістаў, гэтыя знаходкі, знойдзеныя ў паселішчы Марадзідзі пад каменнай грудай, маюць вялікае навуковае значэнне. Згодна са словамі дырэктара Батумскага археалагічнага музея Амірана Кахідзэ, які кіруе раскопкамі, парэшткі пахаваных людзей звернутыя галовамі на Захад, што сведчыць пра хрысціянскую традыцыю.

 


Паводле sedmitza.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.