Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нягледзячы на пратэсты, кароль Бельгіі падпісаў закон аб дзіцячай эўтаназіі
06.03.2014 13:29

Кароль Бельгіі Філіп падпісаў закон, які распаўсюджвае эўтаназію на дзяцей, праігнараваўшы петыцыю з просьбай не рабіць гэты «апошні крок».

Пасля ўзгаднення закона 13 лютага яшчэ цяплілася надзея, таму манарху была перададзена петыцыя, якую падпісалі 210 тысяч чалавек. Як паведамляе газета італьянскіх біскупаў «Авенірэ», Кароль не ўхваляе прыняты парламентам закон, але «паводле дзяржаўных меркаванняў» ён не змог зрабіць па прыкладу свайго дзядзькі, які прыпыніў паўнамоцтвы, каб не падпісваць закон аб абортах.

У Бельгіі манархія з'яўляецца аб'яднаўчым пачаткам для фламандцаў і валонаў: калі б кароль не падпісаў закон, верагодна, частка Бельгіі запатрабавала б незалежнасці, і цэласнасць краіны апынулася б пад пагрозай.

Паводле новага закона аб эўтаназіі, дзеці любога ўзросту, якія перажываюць нясцерпныя фізічныя пакуты, змогуць атрымаць смяротную ін'екцыю пры згодзе бацькоў, калі псіхолаг палічыць дзіця свядомым для прыняцця рашэння памерці.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.