Апублікавалі дзённікі Папы Яна XXIII |
17.03.2014 11:48 |
У Італіі выдадзены дзённікі Папы Яна Паўла XXIII (1958-1963). Збор у 10 тамах быў прадстаўлены 15 сакавіка ў паўночна-італьянскім Бергамо. Запісы ахопліваюць перыяд з 1895 па 1963 г., г. зн. вялікую частку жыцця Яна XXIII і ўвесь яго Пантыфікат. Дзённікі дазваляюць пакрокава прасачыць дзейнасць Анджэло Ронкалі, калі ён быў святаром, дыпламатам, Папам. Выданне ўяўляе асаблівую цікавасць для даследчыкаў Другога Ватыканскага Сабору, піша kipa/apic. Паводле sedmitza.ru, AYU |