Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Львове «Студэнцкае брацтва» заклікае прыняць гасцей на Вялікдзень з усходу і поўдня Украіны
17.03.2014 13:44

Студэнцкае брацтва Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ўжо чацвёрты раз праводзіць акцыю «Вялікдзень разам» і запрашае моладзь з розных гарадоў Украіны разам адсвяткаваць велікодныя святы ў Львове. Такім чынам, арганізатары заклікаюць львавян прыняць у сваіх сем'ях гасцей з усходу, поўдня і АР Крым.

Акцыя будзе праходзіць з 18 да 21 красавіка. У гэты час Львоў наведаюць студэнты і моладзь з Данецка, Запарожжа, Луганска, Днепрапятроўска, Харкава, Марыупаля, Крывога Рога, іншых гарадоў і з АР Крым, паведамляе прэс-служба Львоўскай гарадской рады.

Арганізатары адзначаюць, што жадаючых прыехаць у Львоў на Вялікдзень вельмі шмат. Затое ж львоўскіх сем'яў, якія пагадзіліся прыняць удзел у акцыі, на сёння не хапае.

«Заклікаем львавян у час велікодных святаў прыняць у свае дамы гасцей з усходу і поўдня Украіны, адгукнуцца на наша запрашэнне далучыцца да развейвання ўзаемных стэрэатыпаў. Мы маем добрую магчымасць паказаць нашу патрыятычную гасціннасць, падзяліцца нашымі традыцыямі і перадаць атмасферу свята» , — паведамляюць арганізатары акцыі «Вялікдзень разам».

Паводле risu.org.ua, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.