Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Атэісты з ЗША выступілі супраць крыжа на месцы трагедыі 11 верасня 2001 года
20.03.2014 11:53

Амерыканскія атэісты выступілі супраць ідэі ўсталяваць крыж у музеі памяці 9-11 на Ground Zero — участку ў Ніжнім Манхэтэне ў Нью-Ёрку, на якім размяшчаўся комплекс будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра да 11 верасня 2001 года, калі ён быў разбураны тэрарыстамі. Пасля трагедыі ў руінах утварылася фігура, якая нагадвае сваёй формай крыж. Гэты крыж з руін таксама не падабаецца амерыканскім атэістам.

На думку юрыста атэістычнага аб'яднання, крыж як сімвал хрысціянства нібыта дэманструе, што ў гэтым месцы загінулі выключна хрысціяне. Менавіта таму прадстаўнікі іншых веравызнанняў могуць адчуваць сябе пакрыўджанымі і закінутымі, адзначае юрыст.

«Горш за ўсё адчуваюць сябе атэісты. Бо ў атацы на Сусветны гандлёвы цэнтр страцілі жыццё дзясяткі атэістаў. Цяпер мая роля ў тым, каб выказацца ад імя іх сваякоў, таксама ў большасці атэістаў», — сказаў прадстаўнік амерыканскіх атэістаў.

Члены аб'яднання сцвярджаюць, што наяўнасць на гэтым месцы крыжа супярэчыць прынцыпу аддзялення дзяржавы ад Касцёла, які дзейнічае ў ЗША. Тэрыторыя мемарыяла — гэта раён, які належыць дзяржаве, і там не могуць знаходзіцца ніякія рэлігійныя сімвалы, заявілі атэісты.

Марк Элкот, прадстаўнік музея-мемарыяла, выказаўся ў падтрымку рашэння ўсталяваць крыж: «Заснавальнікі музея на Ground Zero хочуць размясціць крыж перш за ўсё таму, што ў тыя дні ён дапамагаў выратавальнікам знайсці фізічныя і духоўныя сілы, дапамагаў таксама верыць, што іх звышчалавечая адданасць усё ж такі мае сэнс».

Рына Рэджы, член судовай калегіі, якая выдасць канчатковае рашэнне, скептычна ставіцца да пратэстаў атэістаў: «Сёння на тэрыторыі многіх музеяў у свеце знаходзяцца крыжы. Яны — элементы гісторыі тых месцаў. Мы не можам паcтавіць гісторыю на цэнзуру», — лічыць суддзя.

Паводле podrobnosti.ua (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.