Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы мэр-мусульманін Назарэта: Звеставанне павінна быць афіцыйным святам горада |
24.03.2014 15:36 |
![]() Прапанову новага мэра прывіталі сябры ўсіх прысутных дэлегацый: хрысціяне, мусульмане і друзы. Новы мэр абгрунтаваў сваю прапанову, спасылаючыся на прыклад Лівана, дзе свята Звеставання з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным святам з 2010 года, таму што як хрысціяне, так і мусульмане ўшаноўваюць Панну Марыю. «Паколькі ў Каране ўзгадваецца Дзева Марыя, Звеставанне было ўстаноўлена афіцыйным дзяржаўным святам ў Ліване. — сказаў новы мэр. — Чаму б не зрабіць тое ж самае тут, у Назарэце, дзе і адбылося Звеставанне?» Алі Салам быў абраны на пасаду мэра горада 11 сакавіка значнай большасцю галасоў (62 %), замяніўшы свайго папярэдніка, які быў на пасадзе з 1994 года. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.