Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бельгіі пасля легалізацыі дзіцячай эўтаназіі прапануюць «законна забіваць» без згоды пацыента |
25.03.2014 10:55 |
Некаторыя ўрачы ў Бельгіі прапанавалі абмеркаваць магчымасць ўзаконіць у краіне эўтаназію, якая не будзе патрабаваць згоды пацыента, перадае агенцтва CWN. Эўтаназія ўжо даўно легалізавана ў Бельгіі. У мінулым годзе 1432 чалавекі былі забітыя ўрачамі па просьбе саміх жа пацыентаў. У лютым гэтага года ўрад пашырыў юрыдычную базу эўтаназіі, дазволіўшы яе ў адносінах да дзяцей са згоды бацькоў. Дзеючае заканадаўства, аднак, патрабуе, каб пацыенты (або іх бацькі ў выпадку дзяцей) самі зрабілі добраахвотны выбар на карысць заканчэння ўласнага жыцця. У дадатак цяпер урачы прапануюць, каб ім самім было дазволена прымаць рашэнне аб эўтаназіі ў адносiнах да пацыентаў, якія няздольныя адэкватна выказаць, ці яны пакутуюць ад хваробы. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.