Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памёр нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг Эўген Бізер
26.03.2014 14:23
24 сакавіка ва ўзросце 96 гадоў адышоў у вечнасць сусветна вядомы нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг, кс. праф. Эўген Бізер. Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенства.

Эўген Бізер лічыўся адным з першых, хто займаўся пытаннем «тэрапеўтычнага хрысціянства», і з'яўляецца адным з найвялікшых дзеячаў каталіцкай тэалогіі.

Навуковая спадчына, якую пакінуў гэты чалавек, складаецца са 150 кніг і 1400 іншых выданняў.

За сваю навуковую дзейнасць навуковец атрымаў шматлікія ўзнагароды, найвышэйшая з якіх — ордэр Баварыі.

Як адзначае старшыня фонду імя Эўгена Бізера, заснаванага напрыканцы 2002 года, Рычард Хэйзман, дзейнасць вялікага тэолага складае цэлую канцэпцыю хрысціянства ў перспектыве будучыні.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.