Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аргенціне выйшла кніга «Жыццё Берголіо»
31.03.2014 14:30

У апошнія 20 гадоў кардынал Хорхе Марыё Берголіо – сённяшні Папа - выратаваў па меншай меры 80 прастытутак з рук гандляроў людзьмі. Пра такія адкрыцці інфармуе кніга “La Vida Oculta de Bergoglio” (“Жыццё Берголіо”), выдадзеная 27 сакавіка ў Аргенціне.

Аўтар Арманда Рубэн Пуэнтэ падкрэслівае, што жыццё гэтых жанчын было ў небяспецы, і яны не ведалі, да якіх уладаў ці ўстаноў звярнуцца па дапамогу. Густаво Вэра, член аргенцінскай пазаўрадавай арганізацыі “Ла Аламеда”, якая змагаецца з гандлем людзьмі, адзначае ў кнізе, што дапамога арцыбіскупа Буэнас-Айрэса была вырашальнай: яму ўдалося знайсці гэтым жанчынам часовае размяшчэнне ў кляштарах і дамах верных сяброў.

Рубэн Пуэнтэ піша таксама пра не заўсёды добрыя адносіны Хорхе Марыё Берголіо з Прэзідэнтамі Аргенціны Нестарам і Крысцінай Кіршнерамі, пра схаваную і ціхую працу ў гады вайсковай дыктатуры, пра яго бескампрамісную барацьбу за правы чалавека ў краіне і пастаянны дыялог і кантакт са святарамі архідыяцэзіі Буэнас-Айрэса.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.