Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ізраілі вандалы пакінулі зневажальныя графіці на сценах кляштара |
02.04.2014 10:20 |
У Ізраілі ў чарговы раз на сценах хрысціянскіх будынкаў з'явіліся блюзнерныя надпісы ў адрас Езуса і Марыі. На гэты раз, ахвярай вандалаў стаў каталіцкі кляштар Дэйр Рафат каля горада Бэйт-Шэмеш. Таксама былі пашкоджаны некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных на тэрыторыі кляштара. Гэта ўжо не першы падобны інцыдэнт за апошнія месяцы. Паліцыя шукае вінаватых. Хутчэй за ўсё, яны прыходзяць з бліжэйшых калоній.
Паводле Польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.