Маладыя графікі ўдзельнічалі ў конкурсе на лагатып да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве |
02.04.2014 10:24 |
Каля 150 прац прыняло ўдзел у конкурсе на лагатып Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве ў 2016 годзе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва польскага епіскапату.
Сярод работ, дасланых на конкурс, абяруцца лепшыя, якія затым будуць прадстаўлены Папскай радзе па справах свецкіх. Вынікі павінны быць абвешчаны ўжо ў канцы мая. Праект-пераможца будзе выкарыстоўвацца ў рэкламных і паліграфічных матэрыялах, падчас электронных прэзентацый. |