Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Брунэі забароняць прымаць сакрамэнт хросту
03.04.2014 15:53
З 1 красавіка 2014 г., у адпаведнасці з указам султана, у Брунэі пачынаюць уводзіць у крымінальнае заканадаўства шарыяцкія нормы. Па меры пераходу на ісламскую прававую сістэму плануецца поўная забарона на сакрамэнт хросту ў ісламскай дзяржаве. Гэта можа выклікаць неспакой каталіцкай супольнасці і прыезджых хрысціян-філіпінцаў, паведамляе GMA News.

У Брунэі пражывае каля 30 тыс. філіпінцаў, вялікая частка з якіх католікі.

Згодна з новымі правіламі, прапаведванне неісламскіх рэлігій для мусульманаў альбо атэістаў забаронена. Па дадзеных Bruney Times, парушэнне гэтага ўказа пагражае штрафам у 20 тыс. дал і турэмным зняволеннем на 5 гадоў. Усе навучальныя ўстановы ўжо папярэджаны аб увядзенні гэтага абмежавання.

67-гадовы султан Брунэя Хасанал Болкія заявіў аб увядзенні ў краіне шарыяцкай крымінальна-прававой сістэмы ў 2013 годзе. Афіцыйнай падставай да ўзмацнення жорсткасці заканадаўства стала «барацьба з пагрозай глабалізацыі».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.