Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ірландскі святар стаў новай зоркай Youtube
10.04.2014 12:06
Поспех італьянскай законніцы Крысціны, якая прыняла ўдзел у шоу «Голас», можа паўтарыць ірландскі святар Рэй Келлі. Ролік, у якім святар падчас Імшы віншуе маладых песняй «Алелюя» Леанарда Коэна, ужо праглядзелі больш за два мільёна карыстальнікаў.


«Парафіяне ведаюць, што я спяваю падчас шлюбу маладых, аднак Лія і Крыс не з нашай парафі, — перадае словы святара партал irelandru.com — Я сказаў ім на рэпетыцыі, што планую заспяваць для іх, але я думаю, што яны былі трохі азадачаныя тым, як гэта атрымалася».

Кс. Рэй Келлі прызнаўся, што ў яго было ўжо каля пяці выступаў на радыё і новая папулярнасць яго не пужае:

«Я люблю спяваць, і я люблю ўсё, што з гэтым звязана». Святар распавёў, што плануе выпусціць дабрачынны альбом у 25-ю гадавіну свайго прэзбітэрскага пасвячэння. 

Раней незвычайную папулярнасць у сеціве займела выступленне законнай сястры з ордэна уршулянак, якая выступіла на шоу «Голас Італіі» з песняй Алішы Кіс «No one».  На 10 красавіка ролік з выступленнем законніцы паглядзелі ўжо больш за 43 мільёны карыстальнікаў youtube па ўсім свеце.

 
(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.