Сямігадовая італьянка стане самай маладой благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла |
15.04.2014 13:44 |
Сямігадовая італьянка Антаніэта Мэо неўзабаве стане самай маладой благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла. Яе адносяць да ліку найвялікшых містыкаў. Працэс беатыфікацыі Антаніэты, якую таксама ласкава называюць Неналінаю, доўжыўся 30 гадоў: ён быў пачаты ў 1942 годзе, праз 5 гадоў пасля яе смерці. Аднак у тыя часы Касцёл не дапускаў беатыфікацыю дзяцей, якія не памерлі пакутніцкай смерцю. Сітуацыя, аднак, змянілася ў 1981 годзе, калі Кангрэгацыя па кананізацыі святых адмяніла гэтае абмежаванне. Неналіна была жыццярадасным і актыўным дзіцём. Яе бацькі, глыбока веруючыя людзі, штодня ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі. Першыя словы, якія навучылася пісаць дзяўчынка, былі імёны «Езус» і «Марыя». Дзяўчынка расла здаровай, нішто не прадказвала трагедыі. Aднойчы яна разбіла ў садзе калена аб камень. Боль быў вельмі моцны і пранізлівы. Дзяўчынку сталі вадзіць па шпіталях. Дзіця неаднаразова аперыравалі. Медыцынскі кансіліум устанавіў, што цярпенне было выклікана не толькі ударам: Неналіна была хворая на рак. Дыягназ — остэагенная саркома — і гэта азначала адно: ампутацыю левай нагі. Падчас хваробы Антаніэта напісала каля 100 лістоў да Бога, якія тэолагі класіфікуюць як экстраардынарныя для дзіцяці такога ўзросту. У першы час яна сама дыктавала гэтыя нататкі сваёй маці, пазней стала пісаць вершы і нататкі самастойна, пакідаючы іх пры ўкрыжаванні. У многіх сваіх запісах яна апісвае «святыя бачанні».
Паводле niedziela.pl, nennolina.it (AYU) |