Трансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая пройдзе на плошчы св. Пятра 27 красавіка, будзе адбывацца ва ўсіх кутках свету, дзякуючы сумеснай ініцыятыве Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру, а таксама кампаній «Sky», «Sony» і «Nexco Digital».
Прамая трансляцыя з плошчы св. Пятра будзе ажыцяўляцца ў 500 кінатэатрах свету. У многіх з іх у высокай якасці і 3D вымярэнні. Уваход на прагляд цырымоніі кананізацыі будзе бясплатны.
Самая вялікая колькасць кінатэатраў, якія пажадалі прыняць удзел у ініцыятыве знаходзіцца ў Італіі і ЗША — больш за 100 кінатэатраў у кожнай з гэтых краін. Таксама трансляцыі пройдуць у гарадах Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі, Іспаніі, Аргентыны, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Мексікі, Уругвая і Лівана. У краінах Усходняй Еўропы трансляцыя будзе арганізавана ў кінатэатрах Польшчы, Чэхіі, Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|