Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Колькі Папаў Рымскіх у гісторыі Касцёла аб’яўлена святымі?
28.04.2014 11:45

 З 27 красавіка іх колькасць павялічылася на 2 і з агульнай колькасці 264 памерлых пап, стала раўняцца 80. Як святых ушаноўваюць ўсіх Папаў ад святога апостала Пятра да Юльюша I (337-352 ).  

У перыяд з чатырнаццатага да дзевятнаццатага стагоддзя, усяго пяць папаў (бл. Бэнэдыкт XI, бл. Урбан V, Св. Пій V, бл. Папа Інакенцій XI, і бл. Пій IX былі ўзнесены на алтар Пана. Між тым, за ХХ стагоддзе, якое мела 9 папаў, тры  з іх ужо кананізаваны (Пій X, Ян XXIII і Ян Павел II), адзін чакае беатыфікацыі (Пій XII), а ў выпадку яшчэ двух (Паўла VI і Яна Паўла I) працэс беатыфікацыі вельмі складаны. Такім чынам,  шэсць з дзевяці (г.зн. дзве траціны) біскупаў ХХ стагоддзя Рыма, несумненна, святыя людзі. Паведамляе wiara.pl.

У першыя стагоддзі хрысціянства святасць надавалася на мясцовым узроўні, на аснове меркавання пра святасць кандыдата, пацверджанай біскупам. З часам, аднак, Захад пачаў шукаць папскага пацверджання святасці чалавека, каб надаць кананізацыі большае значэнне.

Першы Папа, які афіцыйна здзейсніў кананізацыю, быў Ян XV у 993 г. З 1234 года кананізацыя цалкам залежала ад рашэння Папы Рымскага. У XVI ст. беатыфікацыю, якая мела лакальны ўзровень, пачалі адрозніваць ад кананізацыі (культа паўсюднага Касцёла). У 1662 годзе і беатыфікацыя стала таксама прэрагатывай Папы Рымскага.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.